Керамістка з Рэчыцы стварае гліняныя лялькі ў нацыянальных строях
Керамістка з Рэчыцы Вольга Жарнасек стварае гліняныя лялькі ў нацыянальных строях. Майстрыха пераносіць на свае вырабы адметныя дэталі мужчынскага і жаночага адзення розных рэгіёнаў. Сярод якіх – і строі Гомельшчыны.
Вольга Жарнасек адзначае яркасць беларускіх нацыяльных строяў.
— Для мяне гэта было адкрыццё, што беларускія народныя строі яркія, рознакаляровыя. Мы ведаем, што ўкраінскія строі такія пярэстыя ці расейскія, але і ў нас хапае колераў. На адной Гомельшчыне, там не чорны, белы і чырвоны, а хапае і зялёнага, і сіняга, і жоўтага, і карычневага. Яны яркія, проста мы пра гэта не ведаем.
Керамістка Вольга Жарнасек гаворыць, што перад вырабам лялек кансультавалася з адмыслоўцамі. Таму строі на ляльках этнаграфічна падмацаваныя.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель