Хаім Нахман Бялік – выбітны габрэйскі паэт, грамадзянін БНР



Хаім Нахман Бялік – выбітны габрэйскі паэт, грамадзянін БНР, нарадзіўся 148 гадоў таму.

Пра тое, як творы ізраільскага класіка трапілі да беларускага чытача, у паэтычнай серыі “Паэты планеты” распавядае яе перакладчык Лявон Баршчэўскі:

– Хаім Нахман Бялік, безумоўна, класік габрэйскай паэзіі, аднак якога ў савецкіх серыях не было. Ён прытрымліваўся не тых палітычных поглядаў. Акрамя ўсяго яшчэ і меў пашпарт грамадзяніна БНР, які атрымаў у Канстанцінопалі ў консульстве. І гэта вось я лічу дасягненнем нашай серыі, што ён з’явіўся, таму што большасць іншых аўтараў ёсць у папулярных  рускамоўных, украінскамоўных серыях.

Народжаны ва Украіне Хаім Нахман Бялік вучыўся ў Беларусі ў Валожыне. Спачатку пісаў на мове еўрапейскіх габрэяў ідыш. Паэт, эсэіст, перакладчык – адзін з заснавальнікаў сучаснай свецкай літаратуры на мове іўрыт.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск