Халімон з-пад Пушчы



70 гадоў таму, 20 кастрычніка 1953 года, у Маскве памёр беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец, кандыдат педагагічных навук Яўген Хлябцэвіч (1884-1953). Пад псеўданімам Халімон з-пад пушчы Яўген Хлябцэвіч пачаў друкавацца ў “Нашай долі” і ў “Нашай ніве”. Ён быў удзельнікам Другога з’езда Беларускай сацыялістычнай Грамады.

Яўген Хлябцэвіч з’яўляўся адным з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургскім універсітэце ў 1912 годзе, быў адным з арганізатараў беларускага краязнаўчага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце. У 1917 годзе беларус выдаваў газету “Вольны голас”…

Яўген Хлябцэвіч даследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему адносін пісьменнікаў з чытачамі, перапісваўся з многімі беларускімі пісьменнікамі. Сябраваў з Янкам Купалам і Цёткай, напісаў артыкулы і ўспаміны пра многіх беларускіх літаратараў. Аўтар кніг “Бібліятэкі і кааперацыя” (1912), “Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры” (1914), “У дапамогу бібліятэкару” і іншых.

Беларускае Радыё Рацыя