Хочаш ведаць мову – гуляй у настолкі



Гарадзенскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Антон Янкоўскі прэзентаваў у Берасці свае настольныя гульні, звязаныя з вывучэннем беларускай мовы і гісторыі.

IMG_4207-1

Прадпрымальнік наведаў некалькі культурных асяродкаў горада, дзе распавёў пра свае ідэі і дасягненні:

– Два дні запар у Берасці мы прэзентоўвалі настольную гульню “Мова”. Вельмі добрыя, прыемныя, цёплыя ўражанні. Спадзяюся, што яна стане для многіх трэнажорам для лепшага вывучэння мовы. Для кагосьці гэта  можа стаць штуршком, каб пачаць больш гаварыць на роднай мове. Галоўнае, каб гульня выканала сваю першапачатковую задачу – пашырэнне мовы  ў грамадстве.

Антон Янкоўскі зараз спрабуе выйсці і на расейскі рынак настольных гульняў, праўда ўжо мова ў іх будзе дублявацца па-руску.

IMG_4211-1

Аднак, гэта можа хоць ускосна пазнаёміць з беларускай мовай жыхароў нашай усходняй суседкі, праз гульню, – зазначыў Антон.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце