Хор “Бацькаўшчына” выступіў з калядным канцэртам



Праваслаўныя вернікі, якія падчас святаў знаходзяцца ў гарадзенскай абласной бальніцы, таксама маглі адчуць радасць свята Божага Нараджэння. У храме Свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), які знаходзіцца на тэрыторыі бальніцы, была адпраўлена святочная літургія. Пасля літургіі для веруючых выступіў хор “Бацькаўшчына”, які вядомы праз выкананне беларускіх духоўных спеваў.

DSC04192

Кажа адзін з удзельнікаў хору:

 Мы заўсёды выступаем у праваслаўных храмах  на Раство, на Вялікдзень. Мы выступаем і ў каталіцкіх храмах, бо хор займаецца фактычна толькі духоўнымі спевамі. Дапамагаем спевамі і ў дамах для інвалідаў, бываем часта ў бальніцах. Для хворых самым моцным лекам з’яўляецца песня. Яна заўсёды падымае дух,  а з духам усе хваробы адыходзяць у нябыт.

Хор “Бацькаўшчына” традыцыйна выступае з канцэртамі падчас калядных і велікодных святаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня