Хор з Познані выступіў у гарадах беларускага Прынёмання



Хор “CAPELLA MUSICAE ANTIQUAE ORIENTALIS” з Познані зарганізаваў гастрольны тур па гарадах Прынёмання.

chor1

Дзякуючы падтрымцы Гарадзенскай епархіі, канцэрты адбыліся ў абласным цэнтры, а таксама Мастах і Ваўкавыску.  Усе пяць выступаў хору ладзіліся ў праваслаўных храмах і мелі вялікі поспех у слухачоў.

chor9

Як зазначае дырыжор Леан Забароўскі, польскія артысты далёка не выпадкова выконваюць царкоўную музыку.

– Я не знаходжу больш выразнага інструмента, чым чалавечы голас. Гэта неверагодна прыгожыя творы праваслаўных кампазітараў, якія ведалі ўсе выдатныя магчымасці хору. Яны ведалі і кампанавалі хор так, што ўсё атрымоўвалася – з аднаго боку сакральна, а з прафесійнага пункту гледжання – вельмі меладычна.

За сваю трыццацігадовую гісторыю хор з Познані шматразова ўдзельнічаў у розных міжнародных конкурсах і фестывалях, дзе станавіўся іх пераможцам і лаўрэатам. У свой час польскія артысты ўдзельнічалі і ў міжнародным фестывалі “Каложскі дабравест”, які штогод праводзіцца ў Гародні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня