Хрэсны ход у гонар Святой Еўфрасінні Полацкай



У Полацку 5 чэрвеня прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню памяці Еўфрасінні Полацкай. Свята пачалося з літургіі ў Сафійскім саборы, пасля чаго ўдзельнікі ўрачыстасцяў прайшлі па вуліцах горада да Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Арганізатары планавалі, што ў  хрэсным ходзе возмуць удзел каля 200 чалавек, але рэальна было каля 300 чалавек. У сувязі з пандэміяй каронавіруса арганізатары рэкамендавалі ўдзельнікам хрэснага ходу быць у масках, але зусім невялікая колькасць людзей прыслухалася да гэтай парады. Аднак варта адзначыць, што палова ўдзельнікаў хрэснага ходу імкнулася трымаць дыстанцыю, таму хрэсны ход сур’ёзна расцягнуўся, стварыўшы вялікія коркі на скрыжаванні вуліц Еўфрасінні Полацкай і Кастрычніцкай.  

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара