“Хрэстаматыя…” з аўтографамі Ігната Дварчаніна
У фондах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваецца “Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 года)” Ігната Дварчаніна (1995-1937), якая была выдзена Беларускім выдавецкім таварыствам у 1927 годзе. Выданне даволі рэдкае і каштоўнае. Але яно яшчэ больш дарагое тым, што на двух асобніках “Хрэстаматыі…” захаваліся аўтографы Ігната Дварчаніна. Сваю кнігу аўтар у 1929 годзе падараваў беларускаму літаратуразнаўцу, крытыку, перакладчыку, педагогу Уладыславу Чаржынскаму (1997-1974). На кнізе захаваўся аўтограф: “Старому сябру У.Чаржынскаму на добрую памятку. Ігнат. 31.VII. 29. Вільня”.
Другі асобнік Ігнат Дварчанін падараваў беларускаму грамадска-палітычнаму і культурнаму дзеячу, педагогу, пісьменніку, драматургу, перакладчыку Уладзіміра Пігулеўскага (1889-1958). На сваёй кнізе Ігнат Дварчанін паставіў такі аўтограф: “Высокапаважанаму Грамадзяніну паслу Уладзімеру Пігулеўскаму на добрую памятку аб прыездзе да Вільні. Аўтар. 2.XII. 1928 Вільня”.
Як трапілі кнігі ў Дзятлаўскі музей – застаецца загадкай. Найхутчэй, заснавальніку Дзятлаўскага музея Міхасю Петрыкевіча (1913-1999) нехта іх падараваў з бібліяфілаў. Тым больш, што Ігнат Дварчанін быў родам з вёскі Погіры Слонімскага павета (цяпер – Дзятлаўскі раён). А Міхась Петрыкевіч у 1968 годзе адкрыў у Дзятлаве музей, таму для музея ён збіраў экспанаты. Яму дапамагалі сябры – пісьменнікі Уладзімір Калеснік, Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч, Фёдар Янкоўскі, Янка Скрыган і іншыя.
[Not a valid template]
- Ігнат Дварчанін
- Уладыслаў Чаржынскі
- Уладзімір Пігулеўскі
Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава