Хрысціяне адзначаюць Грамніцы



2-га лютага – адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў – Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста, альбо Грамніцы. Менавіта гэтае свята завяршае  Калядны цыкл саракавога дня па Растве Хрыстовым.

Bujnic

Расказвае грэка-каталіцкі святар Андрэй Буйніч з Ліды:

– Яно вельмі важнае, бо падкрэслівае важнасць сустрэчы з Богам. Тут ёсць і іншы аспект – аспект ахвяравання, які падкрэсліваецца ў лацінскай традыцыі, бо гэтае свята ў рыма-каталікоў называецца Ахвяраваннем Госпада нашага Ісуса Хрыста. Я хацеў бы пажадаць, каб гэта таямніца ўцелаўлення Госпада нашага Ісуса Хрыста рэалізавалася ў кожным сэрцы.  І не толькі ў перыяд Божага Нараджэння, але і кожны дзень года.

Свята Стэчання, ці Грамніцы, засноўваецца на падзеі з жыцця Ісуса Хрыста, якое апісаў святы Евангеліст Лука. Пасля нараджэння Ісуса, Багародзіца ўпершыню прыйшла ў храм. Там старац Сямён пазнае ў дзіцяці Ісусе Месію.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара