Хрысціяне заклікаюць улады Беларусі спыніць гвалт і правесці новыя выбары



У інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст хрысціян Беларусі. Да поўдня серады, 18 лістапада, яго падпісалі ўжо больш за тысячу вернікаў з розных куткоў краіны.

У звароце людзі заклікаюць прадстаўнікоў дзяржорганаў спыніць гвалт і аднавіць законнасць, паведамляе tut.by.

– Свядомае скажэнне інфармацыі пра вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, ілжывыя сведчанні ў судах, дэзынфармацыя ў СМІ, заведама неправасудныя пастановы – гэта не толькі парушэнне законаў Рэспублікі Беларусь, але і цяжкі грэх. Не хлусі, не кажы фальшывага сведчання – гэта Божы запавет, – адзначаюць аўтары адкрытага звароту.

Падтрымліваць незаконныя дзеянні ўладаў амаральна – дадаюць яны. У дакуменце яны звяртаюцца да прадстаўнікоў дзяржорганаў і просяць зрабіць усё, каб спыніць гвалт, аднавіць законнасць і правесці новыя выбары.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: euronews.com