Хто можа быць рэдактарам Вікіпедыі?
На менскай пляцоўцы „Фаланстэр” адбылася чарговая сустрэча беларускіх вікіпедыстак і вікіпедыстаў.
Кажа актывістка беларускага вікіруху Святлана Ермаковіч:
– У нас прысутнічаюць актывісты беларускай вікісупольнасці. Гэта рэдактары, гэтыя людзі маюць розную адукацыю, розны „бэкграунд”, розную гісторыю. Але сёння яны разам і яны камунікуюць і плануюць мерапрыемствы на наступны год, каб больш людзей даведалася, што ёсць Беларуская Вікіпедыя, што іх нават дзве з рознымі правапісамі. І каб далучаліся не толькі чытаць, але і быць рэдактарамі Вікіпедыі. Бо кожны чалавек можа быць рэдактарам Вікіпедыі.
Унікальнасць Беларускай Вікіпедыі палягае ў тым, што іх у нас дзве. Адная складаецца з артыкулаў, напісаных класічным правапісам – тарашкевіцай, другая – акадэмічным, так званай „саўнаркамаўкай”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск