Хто наведвае музей-сядзібу Багушэвіча ў Кушлянах?
У сярэднім 2 000 турыстаў штогод наведвае музей-сядзібу Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.
Сціплыя лічбы дырэктар установы Алесь Жамойцін тлумачыць тым, што музей не разлічаны на масавага турыста: яго наведвальнікі перад усім – нацыянальная эліта беларускага грамадства і людзі, для якіх творчасць класіка беларускай літаратуры з’яўляецца каштоўнасцю.
“Улічваючы моўную сітуацыю ў Беларусі, лічба наведвальнікаў зусім не малая”, – перакананы Алесь Жамойцін:
– Пісьменнік служыць народу апрацоўкай мовы той, якая ёсць. І Багушэвіч са зрэзам мовы канца 19-га стагоддзя – гэта ўзор апрацавання народнай мовы для патрэб народа. Улічваючы, колькі зменаў у мове адбылося за 20-ае стагоддзе, узор мовы Багушэвіча для нас – гэта той плацдарм, з якога можна развівацца і сёння.
Літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Францішка Багушэвіча ў Кушлянах дзейнічае з 1990 года і месціцца ў хаце паэта 1896 года пабудовы.
[Not a valid template]
Сам маёнтак Багушэвічы набылі аж у 1749 годзе і да 1940 году яго карысталі. Захаваўся стары парк на сядзібе, дзе ёсць дрэвы з XVIII і XIX стагоддзяў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня