Хто паедзе ад Беларусі на «Оскар»?
Фільм рэжысёра Дар’і Жук «Крышталь» будзе прадстаўляць Беларусь на „Оскары”. Гэта канчатковае рашэнне оскараўскага камітэта нашай краіны.
Пра гэта TUT.BY паведаміў старшыня камітэта Ігар Поршнеў:
— Мы паглядзелі абодва фільмы, і оскараўскі камітэт прыняў рашэнне аб тым, што Беларусь на „Оскары” будзе прадстаўляць фільм «Крышталь».
Нагадаем, у пачатку ліпеня стала вядома, што Беларусь упершыню за 20 гадоў збіраецца вылучыць фільм на „Оскар”. Стужка будзе прэтэндаваць на ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы замежны фільм». Пасля гэтай навіны ў Беларусі стварылі оскараўскі камітэт.
Увесь гэты час гаворка ішла толькі пра адну карціну — фільм «Крышталь» Дар’і Жук. Аднак у апошні момант стала вядома, што для прагляду оскараўскага камітэта падалі і іншую карціну — «Сабака рыжы».