Хто разгадае таямніцу Рамана Скірмунта?



“Перад доктарам гістарычных навук з Гародні, Аляксандрам Смалянчуком, стаіць цяжкая задача – зразумець і максімальна адкрыць беларусам постаць выбітнага дзеяча, прэм’ера БНР Рамана Скірмунта”, – заявіў рэдактар часопісу “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін.

Алесь Смалянчук з канца 1990-х гадоў займаецца вывучэннем жыцця і дзейнасці Рамана Скірмунта. Чакалася, што кніга з’явіцца сёлета, але пакуль выхад адкладаецца на наступны год.

Калега-даследчык Аляксандр Ільін прызнаецца, што яму не ўдалося зразумець гістарычную постаць. Бясспрэчным застаецца ўнікальнасць асобы і шмат таямніц вакол ягонага імя:

– Раман Скірмунт унікальная асоба. Пра яго зараз піша манаграфію гарадзенскі гісторык Алесь Смалянчук, можа там ён прыадчыніць некаторыя таямніцы. А таямніцаў вельмі шмат. Гэта быў такі кангламерат беларускага, паляшуцкага і польскага. Можа быць Cмалянчук разгадае таямніцу Рамана Скірмунта.

Раман Скірмунт буйны прамысловец-мецэнат з Піншчыны. Фінансаваў дзейнасць беларускіх грамадска-палітычных ды асветніцка-культурніцкіх арганізацый.

Узначаліў першы беларускі прадстаўнічы орган – Беларускі нацыянальны камітэт, уваходзіў у кіраўніцтва БНР, абіраўся сенатарам у польскі Сейм.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя