Хто такі культурны менеджар у Беларусі і за мяжою
Даследаванне на тэму таго, хто такі культурніцкі менеджар, адукацыйныя праекты, кінапрагляды ды шмат чаго іншага. Так у летні час выглядае дзейнасць прасторы CreateCulture Group у Вільні, — расказала прадзюсарка, сузаснавальніца Надзея Ількевіч:
— Калі гаварыць увогуле пра арганізацыю, то мы скора будзем пачынаць даследаванні, хто такі культурны менеджар у Беларусі і за мяжою. Бо мы хочам даследаваць гэтую прафесію, як яна змянілася з 2020 году. Адкуль бярэцца матывацыя ў людзей, што робяць культурніцкія праекты, і чаму важна развіваць культуру.
Як адзначыла Надзея Ількевіч, сачыць за імпрэзамі CreateCulture Group можна праз адмыслова створаныя суполкі ў сацыяльных сетках, напрыклад, праз тэлеграм.
Беларускае Радыё Рацыя