Хто такія барбары?



Людзі антычнасці называлі продкаў сённяшніх беларусаў барбарамі. Пра гэта гаварылі на чарговым пасяджэнні “Цэха жывой гісторыі”, якое па традыцыі прайшло ў адным з менскіх пабаў. Гаворыць арганізатар – гісторык Мікалай Плавінскі.

– Прайшоўшая лекцыя – гэта выступ пра тое, што называецца Барбарыкумам. Гэта свет варвараў еўрапейскіх суседзяў Рыма. Увогуле, вельмі часта ўспрымаюць гісторыю Беларусі пачатку І тыс. н.э. як гісторыю, вельмі далёкую ад цывілізаваных цэнтраў. Але насамрэч існавалі самыя разнастайныя кантакты яшчэ да часоў масавага рассялення славян і ў час славянскага рассялення. Паспрабуем нейкім чынам убудоўваць беларускую гісторыю ў такі агульнаеўрапейскі кантэкст з рымскага часу.

“Цэх жывой гісторыі” яднае вакол сябе аматараў гістарычных рэканструкцый. На наступным пасяджэнні яго наведвальнікі даведаюцца ад навукоўцаў пра зброю і амуніцыю часоў паўстання Тадэвуша Касцюшкі. 

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара