Хутка будуць абвешчаны лаўрэаты “Залатога апострафа”
Ужо ў панядзелак стануць вядомыя імёны лаўрэатаў літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”, якую штогод уручае часопіс “Дзеяслоў” за лепшыя публікацыі на старонцах свайго выдання. Кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў і галоўны рэдактар “Дзеяслова” Барыс Пятровіч:
– Як звычайна, мы нашу прэмію дзелім на тры намінацыі: за лепшую прозу, за лепшую паэзію і за лепшы дэбют. Апоч таго, ужо некалькі гадоў запар уручаецца прэмія за вялікі ўклад у сучасную беларускую літаратуру. Такім чынам, у нас будзе чатыры лаўрэаты.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Літаратурная прэмія “Залаты апостраф” была заснаванаў 2003 годзе. Сярод яго лаўрэтаў былі такія вядомыя пісьменнікі, як Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Вінцэсь Мудроў, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелаПАН
