Хуткія спатканні па-беларуску арганізуе «Арт-сядзіба»



Хуткія спатканні па-беларуску ў фармаце моднага на захадзе спід-дэйтынга арганізуе ў Менску  «Арт-сядзіба».

10557322_757640794308619_6302442058741131294_n

Гэта альтэрнатыўныя курсы беларускай мовы, распавядае кіраўнік праекта Павел Белавус. Ён спадзяецца, што па выніках сустрэч, магчыма, станем сведкамі стварэння новых беларускамоўных сем’яў.

– Гэта такія своеасаблівыя курсы беларускай мовы, калі чалавек не вучыць тэорыю, а проста сустракаецца з людзьмі, якія таксама хочуць пагаварыць па-беларуску – жывая практыка. Вучыць мову лепш за ўсё падчас жывога кантакту. Вывучэнне мовы, камунікацыя. І таксама – знаёмства з маладымі людзьмі. Можа быць, завяжуцца беларускамоўныя сем’і, з’явяцца беларускамоўныя дзеці.

30 кастрычніка пройдзе першая сустрэча «Хуткія спатканьні па-беларуску». 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго не ведаюць, будуць мець 2 хвіліны, каб перазнаёміцца ды паразмаўляць па-беларуску.

Па выніках размоваў, кожны зможа адзначыць, хто спадабаўся, і калі сімпатыя будзе ўзаемная, «Арт-сядзіба» пра гэта паведаміць.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя