Кіеўскі ўніверсітэт імя Шаўчэнкі закрыў праграму па вывучэнні беларускай мовы
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі закрыў праграмы па вывучэнні беларускай, расейскай моў і фарсі, паведаміў рэктар Уладзімір Бугроў.
“Сапраўды, у нас у Інстытуце філалогіі вывучалася руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, фарсі (персідская). Мы гэтыя праграмы закрылі”, — сказаў ён у інтэрв’ю агенцтву “Украінскія навіны”.
Бугроў лічыць, што ў школе вывучаць рускую мову і літаратуру не трэба. «Хіба што нейкія творы, магчыма, у курсе сусветнай літаратуры, каб можна было яе ідэнтыфікаваць. Але як на медыцынскім аддзяленні або на біялагічным факультэце Універсітэта вывучаюць вірусы, гэтак жа ва ўніверсітэце павінна вывучацца руская літаратура — пад наглядам выкладчыка-даследчыка <…>. І павінен быць яе крытычны аналіз, — дадаў ён.
Беларускае Радыё Рацыя