Кінафэст „Bulbamovie” едзе ў Берасце



Фестываль беларускага незалежнага кіно „Bulbamovie” едзе ў Берасце. Мерапрыемства пройдзе 11-га жніўня ў творчай прасторы незалежнага тэатру „Крылы Халопа”. Такім чынам фестываль пашырае сваю геаграфію і наведаць яго можна будзе не толькі ў Варшаве і Менску, але і ў рэгіёнах, – гаворыць адна з галоўных арганізатарак мерапрыемства Святлана Гайдалёнак:

– Будзе прадстаўлена 5 кінастужак. Гэта мінулыя пераможцы фестывалю. А таксама ў якасці эксперта прыедзе журналіст, кінакрытык і таксама дырэктар фэсту Максім Жбанкоў. І будзе дыскусія.

У часе мерапрыемства абмяркуюць пытанні пра лёс айчыннага кіно, дадуць парады будучым удзельнікам конкурсу, дзе браць грошы на свае працы і дзе можна пабачыць беларускае кіно.

Беларускае Радыё Рацыя