Кінафестываль «Лістапад» пазбаўлены акрэдытацыі ў FIAPF



Кінафестываль «Лістапад» пазбаўлены акрэдытацыі ў Міжнароднай федэдацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF). З заклікам прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» ў сувязі з заменай яго дырэкцыі і палітыкі правядзення кінафоруму ў FIAPF звярталася кіраўніцтва @by_culture, НАУ, адкрыты ліст ад кінасупольнасці падпісала больш як паўсотні дзеячаў галіны з Беларусі і замежжа.

«Змены, прынятыя новай дырэкцыяй «Лістапада», могуць мець наступствы ў экасістэмах іншых фестываляў, акрэдытаваных FIAPF. Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF і прынялі рашэнне прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» ў 2021 годзе», — адзначыў Прэзідэнт FIAPF Луіс Альберта Скалела.

«Прыпыненне акрэдытацыі маргіналізуе кінафестываль у вачах міжнароднай кінасупольнасці. Значыць, новай дырэкцыі будзе патрэбна ўкладаць больш высілкаў і фінансаў, каб надалей арганізоўваць падзею»,- тлумачыць кінакрытык Тарас Тарналіцкі.