Кінапрэмія «Чырвоны верас» пачала прыём заявак
Кінапрэмія «Чырвоны верас» пачала прыём заявак. Праводзіцца яна ўжо другі раз. Сёлета журы, у складзе якога незалежныя беларускія кінакрытыкі, ацэняць працу беларусіх кінатворцаў ды вызначаць пераможцаў у 13 намінацыях. Заяўкі прымаюцца да 14 кастрычніка. Гэта конкурс сярод каротка- і поўнаметражныя мастацкіх, дакументальных і анімацыйных фільмаў. Яго ахарактарызавала ў нашым эфіры кінакрытык Ірэна Кацяловіч, якая сярод ініцыятараў кінапрэміі.
– Спадзяюся, што «Чырвоны верас» на гэтым этапе зможа запоўніць гэтую лакуну і выканаць сваю ролю – і аналізу, і запісвання нейкай гісторыі, стварэння кантэксту беларускага кіно. І канешне, адзначэнне кінематаграфістаў, якія таго заслугоўваюць. Яны мусяць разумець, дзе яны, на якім свеце, што яны частка беларускага кіно і што мы, як кіна-кам“юніці, іх сюды залучаем.
Арганізатарамі другой прэміі «Чырвоны верас» выступае каманда кінакрытыкаў на чале з Ірэнаю Кацяловіч і Тарасам Тарналіцкім. На прэмію, падкрэсліваюць арганізатары, – прымаюць незалежнае кіно, створанае без удзелу дзяржаўных сродкаў рэжымаў Беларусі ці Расеі. Першая кінапрэмія «Чырвоны верас» прайшла ў 2021–2022 гадах, ёй адзначылі найлепшыя дасягненні ў сферы беларускага кіно.
Цалкам матэрыял:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя