„Кінараман” у кнігарні „Логвінаў”



“Калегіюм” запрашае: 1 сакавіка, пятніца, 19.00, Кнігарня „ЛогвінаЎ”.

Макс  Шчур. Кінараман. Чытанні й інтэрпрэтацыі: Ірына Шаўлякова, Максім Жбанкоў, Кацярына Барысенка. Госці: кінакрытыкі Максім Карпіцкі і Тарас Тарналіцкі. Макс Шчур на сувязі з Прагі ды іншыя сюрпрызы. Мадэрацыя: Ігар Бабкоў.

Макс Шчур (нар. 5 снежня 1977, Берасце) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст. У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі.

Аўтар п’есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор» (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), „Галасы” (Менск, 2017), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.

Заснавальнік інтэрнэт-часопіса ЛітРаж і літаратурнай прэміі за электронныя публікацыі „Празрысты Эол”.

Перакладае з чэшскай, іспанскай, англійскай моваў.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2016) за кнігу «Завяршыць гештальт».