Кінатэрапія ў Варшаве
Ў рамах міжнароднага тыдня беларускай культуры, разам з Народным Антыкрызісным Кіраваннем і Радай Беларускай Культуры, Беларускі Моладзевы Хаб арганізуе паказ беларускага пратэстнага кароткага метру з дыскусіяй з аўтарамі і стваральнікамі кіно.

У дыскусіі будзе прымаць ўдзел Вольга Сарока – тэрапеўтка, аўтарка кнігі „Псіхалагічная аптэчка беларуса”. Уваход вольны. Фільмы з субтытрамі, таму запрашайце ўсіх зацікаўленых іншамоўных сяброў!
Беларускае Радыё Рацыя.
