Кінематаграфічная восень у Нарве



У Нарваўскім асяродку культуры, ў Нарве, што на Падляшшы, прайшла фільмава-музычная сустрэча «Кінематаграфічная восень у Нарве». Сабраныя паглядзелі фільм «Тандэмам праз памежжа».

«Хацелася паказаць жыхарам менавіта гэты фільм, бо ён паказвае нас – польска-беларускае памежжа», — кажа дырэктар Нарваўскага асяродка культуры, Агата Смактуновіч:

Набліжаецца «Бардаўсккая восень» і мы падумалі, што зробім кінематаграфічную восень у Нарве, каб выцягнуць людзей з хатаў, каб яны паслухалі добрую музыку, паглядзелі кіно: фільм пра нас, пра тутэйшых людзей.

Беларускі характар мерапрыемства дапоўніў канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, пад акампанемент Аляксандара Шувалава.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя