Кінематаграфісты аб’явілі пра стварэнне Беларускай незалежнай кінаакадэміі
Кінематаграфісты аб’явілі пра стварэнне Беларускай незалежнай кінаакадэміі — яе прэзентуюць на Берлінале.
17 лютага на Еўрапейскім фільм-маркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю будзе прэзентавана новая арганізацыя беларускай кінематаграфічнай супольнасці — Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе ўтварэнне ўжо падтрымала адна з буйных інстытуцый Еўропы — Еўрапейская кінаакадэмія.
Аб’яднанне кінематаграфістаў мяркуе ўзяць на сябе задачу прасоўваць інтарэсы творцаў незалежнага беларускага кіно, у тым ліку на міжнародных пляцоўках. У ініцыятыўную групу ўвайшлі: рэжысёры Дар’я Жук, Аляксей Палуян і Андрэй Куціла, дырэктарка кінафестывалю “Паўночнае ззянне” Вольга Чайкоўская, кінаэксперт Ігар Сукманаў, кінакрытык Ірэна Кацяловіч.
Беларускае Радыё Рацыя