Кіно з „Амерыканкай”: бясплатны кінапаказ у „Цудоўні”



„Палёт над гняздом зязюлі” з беларускімі субтытрамі пакажуць у Гародні.

У межах краўфандынг-кампаніі „Лета з „Амерыканкай” https://www.facebook.com/amierykanka/, адбываюцца кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе ulej.by.

Чытаць сусветную класіку на мове арыгіналаў? Крута. Чытаць сусветную класіку на роднай мове? Магчыма! 

Паказ стужкі адбудзецца ў аўторак у прасторы „Цудоўні” (вул. В.Траецкая, 14). Уваход вольны. Пасля паказу адбудзецца абмеркаванне.

15 жніўня, 19:30 – „Палёт над гняздом зязюлі”, 1975 г. Фільм Мілаша Формана. Арыгінальная агучка, беларускія субтытры.

Беларускае Радыё Рацыя