Кіраўніку Саюза беларускіх пісьменнікаў – 60
Кіраўніку Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўнаму рэдактару часопіса “Дзеяслоў”, празаіку і публіцысту Барысу Пятровічу 17 ліпеня спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.
Родам Барыс Пятровіч з Хойніцкага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Полымя”.
Дэбютаваў апавяданнем “Успамін. Яблыкі” у часопісе “Крыніца” у 1988 годзе. Выдаў кнігі прозы “Ловы”, “Фрэскі”, “Плошча”, “Пуціна” і многія іншыя. Заслугі яго перад беларускай літаратурай і за грамадскую дзейнасць ацэнены прэміяй часопіса “Маладосць”, “Гліняным Вялесам” і медалём “100 гадоў БНР”.
Шчыра віншуем Барыса Пятровіча з юбілеем і жадаем яму дабра, поспехаў у творчасці і асабістага шчасця.
Беларускае Радыё Рацыя