Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве



У польскай сталіцы адбываецца кірмаш гістарычнай кнігі. Свае выданні прывезлі і беларусы.

Дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў прэзентуе багата твораў, і не толькі гістарычнай тэматыкі:

– Мы прывезлі на кніжны кірмаш некалькі навінак. Прывезлі альманах “Тэксты”, прысвечаны Тадэвушу Рэйтану, прывезлі кнігу “Вяртанне нацыяналіста” Аляксандра Лукашука, прывезлі “Следча-судовую справу Кастуся Каліноўскага”, выдадзеную сёлета, прывезлі некалькі кніжак Мікалая Плавінскага. Адна з іх, напрыклад, “Узбраенне беларускіх земляў Х-ХІІІ” досыць запатрабаваная. А таксама псеўдагістарычную кніжку Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча “Праўдзівая гісторыя кацапа, хахла і бульбаша” і г.д.

Кірмаш гістарычных кнігаў будзе працаваць у Варшаве да 30 кастрычніка. Кірмаш адкрыты ў Каралеўскім Замку ад дзясятай да васямнаццатай гадзіны.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя