Кірыл Стаселька презентаваў у Берасці раман «Marginalis»
Раман «Marginalis» аўтарства Кірылы Стаселькі прэзентавалі ў Берасці. Пляцоўкай для прэзентацыі кнігі чарговага маладога літаратара ўжо традыцыйна сталі курсы «Мова Нанова». Падрабязней пра твор распавядае сам аўтар:
— Гэта заключаецца ў самой канцэпцыі слова«Marginalis», якое перакладаецца з латыні як «палі» і азначае, перш за ўсё, палі кнігі. Я паспрабаваў закласці гэтую канцэпцыю ў сам раман, і на ўзроўні сюжэту і на ўзроўні структуры. Калі класічная структура рамана выкручваецца і тое, што знаходзіцца ў цэнтры, абмежаваная колькасць галоўных герояў, галоўны час і месца дзеяння — гэта выносіцца вонкі. Я ў сваім рамане спрабую занесці «палі» у сам цэнтр і таму там няма галоўных герояў, галоўнага часу і месца дзеяння.
Цікавостка ў тым што ў рамане “Marginalis” сустракаецца больш за 130 персанажаў што з’яўляецца своеасаблівым рэкордам. «Я нават абвясціў доўгатэрміновы літаратурны квэст для чытачоў па пошуку імавернага галоўнага персанажу», — зазначыў Стаселька.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара