Кірыл Стаселька шукае грошы на новы раман



Малады беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька праз Талаку шукае грошы, каб выдаць новы захапляльны раман „Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Па словах аўтара, раман будзе цікавы розным чытачам:

– У кожнай частцы ёсць свая краіна, свой гістарычны перыяд і, што самае цікавае, як мне падаецца, свой літаратурны жанр. Там ёсць і казка, і дэтэктыў – кожная частка ў сваім жанры. І гэта, мне падаецца, можа быць цікавым для розных катэгорый чытачоў.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

На думку Кірыла Стаселькі, будучая кніга вельмі насычаная сюжэтна:

Кніга досыць насычаная сюжэтна, героі рамана маюць насычанае жыццё. Але калі глядзець з пункту гледжання чытача, гэта такая спроба паказаць жыццё кожнага з нас з розных фокусаў, ракурсаў.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Кніга рыхтуецца да выдання ў выдавецтве “Галіяфы”. Да яе выдання можа далучыцца кожны ды падтрымаць праект , а таксама зрабіць перадзамову кнігі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня