Кітабы – літаратурныя помнікі Беларусі



Сярод літаратурных помнікаў Беларусі маюцца кітабы – рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў беларускімі татарамі. 27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў семінар-практыкум, дзе кожны можа навучыцца расчытваць арабскую графіку.

Аб значэнні вывучэння кітабаў Беларусі расказвае дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Ірына Сынкова:

– Ёсць у пэўных колах зацікаўленасць гэтымі матэрыяламі, матэрыяламі, як бачыце, унікальнымі. Патрэбныя людзі, якія б гэтым сур’ёзна займаліся. Я апошнія гады займалася літаратурай беларускіх татараў і лічу, што гэта вельмі цудоўная крыніца для вывучэння гісторыі не толькі татарскай супольнай, але ўвогуле і Беларусі.

Лекцыі-практыкумы па чытанні кітабаў будуць праходзіць да траўня 2020 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Бліжэйшы занятак адбудзецца 4 снежня 2019 а 18-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя