Класічная «Паўлінка» вяртаецца
“Каханенькія-родненькія, Паўлінка вяртаецца”, – напісалі ў сацыяльных сетках прадстаўнікі творчай суполкі «Купалаўцы». Тут аб’ядналіся акцёры купалаўскага тэатра, якія ў знак пратэсту звольніліся. Он-лайн прэм’ера спектакля чакаецца 23 траўня а 19.00 паводле менскага часу.
Усе мінулыя гады фінал “Паўлінкі” кардынальна адрозніваўся ад таго, што першапачаткова пісаў Янка Купала. Рэжысёру Льву Літвінаву арыгінальны фінал падаўся занадта змрочным для цяжкіх ваенных часоў. У выніку было прынятае рашэнне: замяніць трагічны фінал на шчаслівае яднанне каханкаў, якія збягаюць, узяўшыся за рукі, насустрач новаму жыццю. Класічная «Паўлінка» вяртаецца, паведаміла ў нашым эфіры выканаўца галоўнай ролі Кацярына Алейнікава:
– Гэта будзе самы класічны, арыгінальны варыянт “Паўлінкі”, з арыгінальным фіналам, якога не было амаль што 77 гадоў. Фінал быў іншы. “Паўлінку” гралі зусім па-іншаму ў фінале. Зараз мы прапануем сапраўды гістарычную версію “Паўлінкі”.
Акторы, якія пакінулі тэатра праз нязгоду з рэпрэсіямі, заснавалі канал на YouTube, на якім паказваюць новыя спектаклі. У гэтым спектаклі – «залаты склад» купалаўцаў. Ролю Паўлінкі выконвае Кацярына Алейнікава, а Адольфа Быкоўскага – Алег Гарбуз. Бацькі Паўлінкі – Ігар Сігоў і Зоя Белахвосцік, Пустарэвічаў граюць Віктар Манаеў і Наталля Качаткова.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя