“Клубнічны фэст-4”



„Клубнічны фэст” 4 – 6 ліпеня адбудзецца”,  – пра гэта паведаміў лунінецкі бізнесовец, дырэктар буйнейшага клубнічнага рынку ў краіне і арганізатар штогадовага музычнага івэнту Ігар Пракаповіч:

– Будзе “Клубнічны фэст” і будзе ён называцца “Раённае свята Купаллае”, у межах якога адбудзецца такі драбнюткі “Клубнічны фэст”. Будуць беларускамоўныя гурты, будзе Алесь Лютыч, напэўна, я з ім размаўляў. Ён прывязе з сабой яшчэ кагосьці. А пра хэдлайнера я яшчэ нічога не ведаю.

„Клубнічны фэст” – штогадовае музычнае мерапрыемства, прысвечанае завяршэнню сезону збору гэтай ягады. Праходзіць яно наўпрост на пляцоўцы рынку ў вёсцы Міжлессе, што ля Дварцу Лунінецкага раёну – клубнічнага краю Беларусі. Ініцыятарам ягонага правядзення выступае мясцовы прадпрымальнік Ігар Пракаповіч і на ім выступаюць як расейска так і беларускамоўныя рок-гурты. У дзень фестывалю праз пляцоўку праходзіць некалькі тысячаў чалавек.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя