Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшла па-нямецку
Пра выхад кнігі «Па што ідзеш, воўча?» па-нямецку напісала Святлана Курс (творчы псеўданім Ева Вежнавец) на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» выйшла ў 2020 годзе ў выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаум», а ў 2021-м гэтая кніга стала лаўрэатам прэміі Гедройця.
Нямецкамоўны пераклад аповесці ўжо можна замовіць тут.