„Кніга кніг і культурная рэвалюцыя Скарыны”
Культурная рэвалюцыя – гэта не заўсёды пра Кітай.
“Кніга кніг і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны” – тэма гутаркі з доктаркай тэалогіі Ірынай Дубянецкай, якая адбылася ў сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ”:
– Біблія не параўнаецца па аўтарытэце з ніводным тэкстам, яна робіцца крыніцай ведаў. Калі даследчыкі ва ўніверсітэтах зноў у 16 стагоддзі да чытання Бібліі ў арыгіналах – гэта па-габрэйску і па-грэцку, то яны пабачылі, што ўсе мунускрыпты розныя. Калі вы цвёрда ведаеце, што гэта слова божае, але гэтае слова божае тут такое, а тут такое, то гэты свет перакульваецца. Аказваецца, што гэты свет неаднароды, што яна аме свой рост, які трэба вывучаць.
Гутарку з біблісткай, акадэмічнай дырэктаркай Беларускага калегіюму Ірынай Дубянецкай дапамагала праводзіць прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяна Шчытцова.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
