Кніга пра Кастуся Каліноўскага выкладзеная ў вольны доступ



Кніга гарадзенскага гісторыка і журналіста Васіля Герасімчыка, прысвечаная постаці кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў „Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” стала даступная для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту, падзялілася выдавецтва ЮрСаПрынт. Адметнасць кнігі ў тым, што гэта першая біяграфія Кастуся Каліноўскага за апошнія 30 гадоў.

Хоць гэта першая кніга аўтара, аднак Герасімчык напісаў і апублікаваў дзясяткі тэкстаў па гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у сваім блогу і газетах ды часопісах.

Сампаваць кнігу можна па спасылках: PDF | EPUB

gazeta.arche.by