Кніга пра лёсы беларусаў



Напярэдадні Новага года ў менскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку новая кніга даследчыка нашай літаратуры і гісторыі са Слоніма Сяргея Чыгрына. Кніга называецца “Час спагадлівым не бывае”.

На старонках новага выдання аўтар распавядае пра вядомых раней і малавядомых беларусаў, якіх хваляваў лёс Бацькаўшчыны і для якіх час спагадлівым ніколі не быў. Шмат старонак у кнізе адведзена братам Яўгену і Уладзіміру Хлябцэвічам, лёс якіх закінуў далёка ад родных мясцін.

Напісаў аўтар і пра малавядомых у былой Заходняй Беларусі карэспандэнтаў і паэтаў, якія друкаліся ў віленскім друку. Гэта Міхась Ліст, Сапон Дзяга, Янка Вехаць, Марыя Ласько і іншых.

У кнізе чытачы знойдуць шмат новых фактаў з жыцця і творчасці Яўгена Хлябцэвіча, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Андрэя Чэмера, перакладчыка паэзіі Максіма Багдановіча Юзафа Вяжынскага, Адольфа Зянюка, Уладыслава Казлоўскага, заснавальніка Ваўкавыскага музея Георгія Пеха і г.д.

Сяргей Чыгрын уключыў у сваю кнігу даследчы артыкул пра жыццё і дзейнасць краязнаўца і педагога з Валеўкі Навагрудскага раёна Уладзіміра Урбановіча. Апублікаваны і пісьмы да Урбановіча Янкі Брыля, Рыгора Шырмы, Кандрата Крапівы, Апанаса Цыхуна, паэта Станіслава Шушкевіча, Янкі Саламевіча, Генадзя Каханоўскага…

Прыгадвае аўтар у сваёй новай кнізе і тых, каго ведаў асабіста, з кім сябраваў – Алега Лойку, Алеся Пісьмянкова, Аляксея Караля, Віктара Сырыцу…

Кніга Сяргея Чыгрына пра лёсы беларусаў ХХ – пачатку XXI стагоддзяў — даніна светлай памяці тых, кто любіў сваю Беларусь.

img_3743

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя