Кніга пра лёсы беларускіх літаратараў у святле астралогіі
Зоркі – адзін з улюбёных вобразаў беларускіх паэтаў. Як нябёсныя свяцілы ўплывалі на лёсы нашых літаратараў, каторыя апявалі іх у сваёй творчасці? Пра гэта расказвае кніга “Лёсы беларускіх літаратараў у святле астралогіі”, прэзентацыя якой адбылася ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі.
Распавядае ўкладальнік кнігі, астролаг Мікола Кандратаў:
– Адбылася прэзентацыя нашай кніг. Былі вельмі цікавыя выступоўцы. Мы назвалі нашую вечарыну словамі з радка Ларысы Геніюш “Як жыць, так жыць для Беларусі!”. Мелася на ўвазе, што ўсе творцы, якія выступалі, яны нарадзіліся ў краіне Беларусь, якая знаходзіцца пад знакам Казярога. Гэты знак кіруецца планетай Сатурн. А Сатурн – гэта планета прафесіяналаў. Усе выступоўцы – прафесіяналы, якія жывуць і працуюць для нашай роднай Беларусі.
У прэзентаванай кнізе сабраныя 22 біяграфіі знакавых беларускіх літаратараў. Лёс пісьменнікаў прааналізаваны з астралагічнага пункту гледжання – што ім было вызначана лёсам, і што яны здолелі рэалізаваць.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.