Кніга пра рэдактара газеты “Свабода” у Гародні – 7 сакавіка



“Спадар Свабода” – новая кніга Сяргея Астраўцова, біяграфічны раман пра Ігара Герменчука (1961-2002), беларускага героя, які жыў у наш час.

На фота: Ігар Гермянчук, 1998 год, аўтар фотаздымка – Уладзімір Сапагоў

Ігар Гермянчук – журналіст, рэдактар, палітык, які не баяўся змагацца за Беларусь, за свабоду слова. Кніга выйшла ў 2020 годзе ў “Бібліятэцы Свабоды ХХІ стагоддзя”.

На фота: Сяргей Астраўцоў, аўтар кнігі, сябра і калега Ігара Герменчука.  

Прэзентацыя кнігі “Спадар Свабода. Жыццё і смерць Ігара Герменчука” адбудзецца ў Гародні 7 сакавіка а 14 гадзіне на фэсце інтэлектуальнай кнігі „Pradmova” у Цэнтры гарадскога жыцця на Кірава, 3.  

 Беларускае Радыё Рацыя