Пабачыла свет новая кніга Сяргея Чыгрына



vokladka-dadomuУ менскім выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыла новая кніга беларускага літаратара, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына са Слоніма. Яна мае назву “Хочацца дадому”.

У сваю кнігу Сяргей Чыгрын уключыў артыкулы пра малавядомых, але заслужаных памяці беларусаў людзей. Аўтар цікава распавядае пра лёс сябра Беларускай незалежніцкай партыі Андрэя Вайтовіча, пра сябра Саюза вызвалення Беларусі Віталя Губарэвіча, пра беларускага дзеяча на эміграцыі Алеся Асіпчыка, пра беларускую дзеячку ў Заходняй Беларусі Ганну Кароль, пра беларускага паэта, які жыў на Украіне, Васіля Струменя і іншых вядомых і малавядомых асобаў нашай Бацькаўшчыны.

Многія раздзелы кнігі прысвечаныя пісьменнікам Міколу Арочку, Аляксею Пысіну, Міколу Гайдуку, Юркі Геніюшу, Сакрату Яновічу. Цікава чытаюцца ў кнізе і пісьме беларускага энцыклапедыста Янкі Саламевіча да аўтара кнігі.

У выданні таксама змешчаны гутаркі з Арсенем Лісам, Міколам Чарняўскім, Міхасём Мірановічам. Апублікаваны і старонкі гісторыі Слонімшчыны, артыкулы пра новыя, выпушчаныя ў апошнія гады, кнігі беларускіх аўтараў і выданні пра Беларусь.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім