Кніга пра заснавальніка беларускай археалогіі
Прэзентацыя кнігі “Вандалін Шукевіч: беларускі археолаг і краязнаўца” прайшла ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ў Бярозаўцы.
Чарговае выданне, якое ўваходзіць у серыю “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”, прадставіў прысутным яго аўтар – лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш.
Асоба Вандаліна Шукевіча вельмі значная не толькі ў гісторыі Лідчыны, дзе ён нарадзіўся, жыў і працаваў, але таксама мае вялікае значэнне ў развіцці беларускай гісторыяграфіі і археалогіі, адзначае аўтар.
– Гэта вельмі вядомы чалавек – наш лідзянін, выдатны археолаг, заснавальнік нашай беларускай археалогіі. Чалавек сам па сабе вельмі цікавы, вельмі разумны. Было прыемна працаваць над яго біяграфіяй.
У кнізе Леаніда Лаўрэша інфармацыя пра Вандаліна Шукевіча змешчаная на 63 старонках, але сам аўтар спадзяецца, што больш грунтоўная праца пра гэтага выбітнага чалавека яшчэ наперадзе.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя