Пабачыла свет кніга пра Жыровіцкі каледж
У Слонімскай друкарні выйшла з друку кніга, прысвечана 70-годдзю Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа (1945-2015). Кніга распавядае пра гісторыю адной са старэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Выйшла яна на рускай мове. Але, што цікава, распачынаеццца выданне радкамі беларускай паэткі Ларысы Геніюш:
Жыровічы – святы для нас куточак,
Дзе цэрквы ў неба вежы узнялі,
На дрэве Маці Божай абразочак,
Благаславенне для маёй зямлі…
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
