Кніга Святланы Алексіевіч намінаваная на прэмію Капусцінскага



Дзесяць кніг-рэпартажаў намінаваныя на прэмію імя Рышарда Капусцінскага. Узнагарода ўручаецца за лепшы літаратурны рэпартаж, паведамляе беларуская служба Польскага радыё.

Сярод намінаваных кніг – «Час сэканд-энд (Канец чырвонага чалавека)» Святланы Алексіевіч. Польскі пераклад апошняй кнігі беларускай пісьменніцы выйшаў у выдавецтве «Czarne».

Сямёра кандыдатаў на прэмію палякі. Імя лаўрэата назавуць 15 траўня. Ён атрымае чэк на 50 тысяч злотых.

Беларускае Радыё Рацыя