Кніга Сяргея Чыгрына пра цяпло Жыровіцкай святыні
Штогод 20 траўня ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай абіцелі пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей, чытач даведаецца ў адпаведных нарысах кнігі Сяргея Чыгрына “Цяпло Жыровіцкай святыні”, якая пабачыла свет у дзяржаўным выдавецтве “Беларусь”.
Аўтар распавядае пра духоўную сувязь ураджэнцаў і жыхароў Слонімшчыны з Жыровіцкай абіцеллю. Кніга адрасавана ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
