Кніга вершаў пра Вільню Ванды Марцінш душ Рэйш
13 гадоў таму
Пабачыла свет кніга вершаў паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш, у якую ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы – усе творы прысвечаныя Вільні.
„…Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і пераклала вершы на літоўскую мову”, — напісала ў фэйсбуку аўтарка.
Кніга вершаў „Маланка над Вільняй” выдадзенай на 3 мовах (беларускай, літоўскай і польскай) і ілюстравана графічнымі выявамі Вільні.