Кніга Змітра Бартосіка трапіла да гомельскага чытача



Бард і журналіст Зміцер Бартосік прэзентаваў кнігу ў жанры нон-фікшн у Гомелі. Аўтар кнігі „Быў у пана верабейка гаварушчы” адзначае, што ў зборнік увайшлі ў асноўным гісторыі сведак „нялюдскага часу з 1939-га па 1954 гады”. Паводле Змітра Бартосіка, для збору матэрыялаў яму давялося праехаць каля 100 тысячаў кіламетраў па ўсёй Беларусі.

– У кожнага чалавека, якому за 80-90 гадоў, ёсць тое, што набалела. Вядома, цяжэй было працаваць над кнігай, бо гэта не зборнік знятых тэкстаў. І кнігай яна стала дзякуючы рэдактару Сяргею Дубаўцу, які прымусіў выпраўляць усе мае журналісцкія штампы, таўталогіі, паўторы, падоўжанні. Дзякуючы гэтаму выданне скарацілася ў разы два, але стала больш падобным да кнігі.

Прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка „Быў у пана верабейка гаварушчы” ў Гомелі праходзіла ў межах курсаў „Мова нанова”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель