Кнігарня ад пісьменнікаў-землякоў
У Зэльву завіталі пісьменнікі Міхась Скобла, Валянцін Дубатоўка, Янка Трацяк, Сяргей Чыгрын і Алена Таболіч.
Пісьменнікі-землякі на суд зэльвенцаў выставілі свае ўласныя кнігі і калектыўныя выданні пісьменнікаў Гарадзеншчыны. Удзельнікі свята не толькі змаглі набыць кнігі, але і пагутарыць з літаратарамі, атрымаць аўтографы і нават разам сфатаграфавацца. А Валянцін Дубатоўка падчас сустрэч прэзентаваў сваю новую кнігу лірычна-хуліганскіх нататкаў у прозе “Пажарка – прытулак для самотнага музыкі”, якая выйшла ў гарадзенскім выдавецтве БігДрым.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва
Фота аўтара
