Кнігарня Логвінаў працягвае сустрэчы з намінантамі прэміі Гедройца



У кнігарні Логвінаў прайшла другая сустрэча з удзельнікамі шорт-ліста прэміі Гедройца. Увазе прысутных прадставілі два выданні – „Падарожжа на край ложка” ды дзённік „Радзіва Прудок”.

„Я не чакаў патрапіць у шорт-ліст прэміі”, – адзначае пісьменнік Сяргей Календа:

Гэта споведзь пра маму і яе хваробу. Пра тое, як, у прынцыпе, можна ці нельга перажыць такія рэчы. Хутчэй гэта адчайны крык і адначасова гэта мая абсалютна свядомая кніга.

Выдавец блогера Андруся Горвата Іван Кобзік падзяліўся ўражаннямі ад кнігі і яе поспеху:

Гэта вяртанне ў дзяцінства. Апроч таго, гэта вельмі цікавая кніга. Яе прачыталі многія мае калегі, сваякі, нават тыя, хто ўвогуле нічога не чытае. Усе былі задаволеныя.

Наступная сустрэча пройдзе ў кнігарні Логвінаў 25 кастрычніка. Распавядаць пра сваю творчасць будуць пісьменнікі Зміцер Бартосік, Валер Гапееў ды Аляксей Талстоў.

Слухайце падрабязней у далучаным файле.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара