Кнігарня «Логвінаў» прыпыняе працу з 1 ліпеня



Папулярная менская кнігарня «Логвінаў» абвясціла пра сыход у «творчы адпачынак» з 1 ліпеня. Адпаведная заява апублікавана на сайце кнігарні.

logvinau-2

«Сябры! Пачынаючы з ліпеня Кнігарня Логвінаў сыходзіць у творчы адпачынак. Час патрабуе ад нас пераўладкавання — каб захаваць творчую прастору, кнігарня зменіць фармат. У сувязі з гэтым да 1 ліпеня зніжка на ўсе кнігі ў кнігарні 30%. Сачыце за інфармацыя на нашым сайце і старонцы фэйсбука», – гаворыцца ў паведамленні.

Змены пакуль не закрануць працу аднайменнага выдавецтва.

Як вядома, і кнігарня „Галіяфы”, якая месцілася ў Траецкім прадмесці, спыніла сваю працу з 13 чэрвеня.